Згодна з апублікаванай інфармацыяй, на 1 сакавіка золатавалютныя рэзервы Беларусі складалі 7769,5 млн даляраў. Па стане на 1 лютага лічба была большая — 8 142,8 млн даляраў.

Такім чынам, паводле звестак НБРБ, за месяц золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь скараціліся на 373,3 млн даляраў.

За мінулы год ЗВР скараціліся на 495,5 млн (-5,88%). А за апошнія тры гады міжнародныя актывы краіны зменшыліся на 1 млрд 464,5 млн даляраў (-15,59%).

Нагадаем, што з лета інфармацыя пра аб'ём міжнародных рэзервовых актываў публікуецца без дэталізацыі іх структуры і без указання фактараў, якія паўплывалі на змяненне.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0