«Катэгарычна адпрэчваем інсінуацыі Аляксандра Лукашэнкі адносна нібыта датычнасці ўкраінскага боку да падзей на аэрадроме «Мачулішчы», — гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС Украіны. — Відавочна, што гэта з'яўляецца чарговай спробай стварыць штучную пагрозу з боку Украіны для апраўдання сваёй падтрымкі агрэсіі Расіі.

Пагрозу трэба шукаць не ва Украіне, якая змагаецца за сябе і шукае міру. Яна ляжыць у Расіі, якая разнастайнымі спосабамі спрабуе яшчэ больш уцягнуць Беларусь у вайну, канчаткова пазбавіць яе незалежнасці і суверэнітэту».

Што да абразы Лукашэнкам Уладзіміра Зяленскага, то ўкраінскае МЗС адзначыла:

«Аляксандр Лукашэнка таксама дазволіў сабе грубы персанальны выпад на адрас Прэзідэнта Украіны. Гэты акт бяссілля пакінем без адказу».

Чытайце таксама:

Падаляк: Дзеянні супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах — справа рук мясцовых партызан

«Пагаворым пасля нашай перамогі». СБУ адмовілася каментаваць тое, што сёння нагаварыў Лукашэнка

Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай», а «Байпол» — «мудакамі» 

Клас
40
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3