Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў дыверсію на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах, расказаў, як абмацюкаў сілавікоў, абразіў Зяленскага і суседнія краіны. АНТ паказала затрыманне падазраванага ў падрыве расійскага самалёта А-50. Лукашэнка і прапагандысты пераконваюць: ён украінец, якога «рыхтавалі СБУ і ЦРУ». Але Аляксандр Азараў з «Байпол» працягвае сцвярджаць: атака на самалёт гэта справа рук беларускіх «партызан». Тое ж кажа і дарадца Зяленскага Міхаіл Падаляк.
Беларускія спецслужбы затрымліваюць страйкбалістаў: шукаюць таямнічага «Якуціка». Допыты ў КДБ, дэтэктар хлусні і падпіскі аб неразгалошванні. Што адбываецца?
Украінскага вайскоўца расстралялі за адмову зняць шаўрон УСУ. Яго апошнія словы: «Слава Украіне!».
Улады завабліваюць эмігрантаў назад у Беларусь. Праўда, ніхто не спяшаецца.
А пракуратура Беларусі прыдумала «паказальныя затрыманні» за каментарыі. Як гэта выглядае?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
Глядзіце таксама:
Завочная калонія для Ціханоўскай і Латушкі / Нейрарамонт і каўбасуп / Дэпутат з падбітым вокам. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 6 сакавіка
Хакеры-лукашысты / Беларусаў палохаюць украінскімі «духамі смерці» / КДБ будзе выдаваць крэдыты. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 3 сакавіка
Украінскія дыверсанты ў Расіі: што гэта было? / Паляванне на падлеткаў па ўсёй Беларусі / «Байпол» супраць БТ. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 2 сакавіка





