Аляксей Данілаў. Фота Віталя Носача

Аляксей Данілаў. Фота Віталя Носача

«У «Мачулішчах» адбылася «рэч» з самалётам РФ, які наводзіў на нашы гарады ракеты. Дзякуючы гэтаму самалёту, яны атакавалі цывільнае насельніцтва.

Паводле нашай інфармацыі, беларускія партызаны даволі моцна пашкодзілі гэты самалёт», — сказаў Данілаў.

Паводле сакратара НРБА, самалёт на сёння ў няспраўным стане, «хоць яны і кажуць, што хутка адрамантуюць».

«Але з улікам таго, што Расія пад санкцыямі, мы думаем, што ў іх гэта не атрымаецца.

Гэта выклікала такую неадэкватную рэакцыю ў Лукашэнкі. Яго паводзіны пачынаюць здзіўляць. Як будуць разгортвацца падзеі, будзем глядзець. Мы гатовыя да любога развіцця сітуацыі», — дадаў сакратар РНБА.

Клас
72
Панылы сорам
8
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2