Наталья Качанова Валентина Матвиенко

Наталля Качанава (злева). Фота: Рада Федэрацыі РФ

«Галоўным заступнікам і абаронцам інтарэсаў жанчын выступае наш Прэзідэнт, глыбокапаважаны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які шчыра верыць у нас, заўсёды і ва ўсім падтрымлівае», — піша старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў звароце з нагоды 8 Сакавіка.

«Але самае галоўнае — дзякуючы мудрасці і сіле волі нашага лідара мы можам жыць, працаваць і гадаваць дзяцей у такой цудоўнай мірнай і шчаснай краіне, якая яна ёсць у нас. Гэта дарагога варта», — піша Наталля Качанава.

Насамрэч за 30 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі Беларусь ператварылася ў адну з найбяднейшых краін Еўропы, а насельніцтва краіны скарацілася больш як на мільён чалавек.

Клас
1
Панылы сорам
47
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
12