Вячаслаў Багуслаеў (справа) і Уладзімір Пуцін
Падчас званкоў Багуслаеў абураецца, што ракета «Іскандэр-М» упала на тэрыторыю ягонага завода, а яго ў адказ запэўніваюць, што «Матор Січ», маўляў, берагуць як зрэнку вока.
Пазней Багуслаеў гаворыць пра расійскае марадзёрства, а яго зноў запэўніваюць: гэтага не было.
Багуслаеў таксама расказвае, што расійскія войскі раскралі ягонае аграпрадпрыемства і тэрмінал у порце Бярдзянска, забралі адтуль збожжа і абсталяванне.
«Народ жа чакаў вызваліцеляў, а прыйшлі, б…, акупанты», — абураецца ён.
Вячаслаў Багуслаеў нарадзіўся ў 1938 годзе ў казахстанскім Уральску, там жа правёў дзяцінства і юнацтва, а ў Запарожжа прыехаў на працу ў 1961 годзе і з той пары там і жыў, даслужыўшыся ўрэшце да кіраўніка аднаго з самых буйных прамысловых прадпрыемстваў ва Украіне. У тым жа 2000 годзе ён, дарэчы, атрымаў і ганаровае званне Героя Украіны, якое з пачатку другога прэзідэнцкага тэрміну Леаніда Кучмы сталі раздаваць ва Украіне даволі масава, у тым ліку высокім чыноўнікам і дырэктарам буйных прадпрыемстваў.
Вячаслаў Багуслаеў падчас затрымання СБУ
22 кастрычніка мінулага года Багуслаева затрымала СБУ па падазрэнні ў калабарацыйнай дзейнасці і дапамозе дзяржаве-агрэсару. Гаворка ідзе пра крымінальную справу адносна незаконнай пастаўкі з боку «Матор Січ» тавараў вайсковага прызначэння для расійскай штурмавой авіяцыі, прытым гэта рабілася ўжо нават пасля пачатку поўнамаштабнай вайны паміж Расіяй і Украінай.
Чытайце таксама:
СБУ адшукала актывы прэзідэнта «Матор Січ» Вячаслава Багуслаева на мільёны даляраў
СБУ паведаміла, у чым падазраецца Герой Украіны Багуслаеў
Ва Украіне СБУ затрымала Героя Украіны, аднаго з найбагацейшых людзей краіны





