Atomic Heart — адна з самых папулярных камп'ютарных гульняў. Яе афіцыйны рэліз адбыўся 21 лютага 2023 года. Дзеянне Atomic Heart адбываецца ў 1955 годзе ў СССР, дзе робаты выйшлі з-пад кантролю. Галоўны герой гульні — агент Сяргей Нячаеў, яму трэба будзе змагацца з робатамі і высветліць, як гэта магло адбыцца. 

Гульня падабаецца карыстальнікам рэалістычнай графікай.

Усяго ў гульні гучаць 18 кампазіцый, і рэміксы старых песень спадабаліся, як выглядае, не толькі яе аматарам, але і простым слухачам. Многія кампазіцыі заляцелі адразу ж у верхнія радкі музычных чартаў. «Касіў Ясь канюшыну» ад вядомага электроннага музыкі Mujuice — чацвёртая па папулярнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?