Ролікі з лаянкай страчвалі манетызацыю — аўтары такіх відэа больш не атрымлівалі грошы за паказ рэкламы ў сваіх відэа. Аднак такія строгія правілы прывялі да адтоку аўтараў з платформы.
Днямі YouTube заявіў, што да 10 сакавіка перагледзіць свае правілы, і аўтары будуць мець магчымасць зарабіць грошы на відэа з лаянкай, хаця і з некаторымі абмежаваннямі.





