Камандзір спецпадраздзялення Kraken з пазыўным Віта. Фота: «УП»
Паводле яго, добраахвотнікам раздалі пісталеты, аўтаматы Калашнікава, некалькі буйнакаліберных кулямётаў, гранатамётаў і ПТУРаў.
Усяго «рух супраціву» Харкава, якім займаўся ГУР, налічваў да 500 чалавек. Але ўжо 24 лютага колькасць ахвотных абараняць горад, якія прыходзілі ў неафіцыйны, грамадскі штаб абароны, павялічылася ўдвая.
Праз месяц ветэраны «Азова» і ультрас склалі касцяк новага спецпадраздзялення ГУР МА Украіны Kraken. Сярод іх экс-кіраўнік «Нацкорпуса» Харкава Канстанцін Немічаў і аўтар крычалкі «Пуцін-Х***о» Сяргей Вялічка Чылі, які на момант уварвання Расіі знаходзіўся ў СІЗА. Ён быў амніставаны прэзідэнтам Зяленскім.
Спецпадраздзяленне Kraken удзельнічала ў вызваленні такіх населеных пунктаў, як Альхоўка, Руская Лазавая, Пітомнік, Балаклея, Купянск і інш.