«Вядома, асаблівая ўвага — барацьбе з інфляцыяй. Цэны — пытанне нумар адзін для людзей. Такога ўсплёску, які адбыўся мінулай восенню, больш дапускаць катэгарычна нельга.

Якімі хочаце спосабамі (манітарнымі, рэгулятарнымі, адміністрацыйнымі), але дамагайцеся, каб, як дамовіліся, трымаць калідор у раёне 7%. Гэтая лічба павінна быць чырвонай лініяй, яе павінен разумець бізнэс, вытворца і гандаль. Інакш меры будуць прыняты самыя жорсткія.

Бязмежжа дапусціць мы не можам. Цэны павінны быць справядлівымі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго, не менш важная ўмова — паўнавартасны асартымент на прылаўках магазінаў.

«Кожную хвіліну памятайце: усе сацыяльныя абавязанні па павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі павінны быць выкананы безумоўна. Гэта сацыяльны кантракт улады з народам», — сказаў ён.

Таксама ён патрабаваў ад урада аднавіць аб'ёмы інвестыцый з прыярытэтам стварэння імпартазамяшчальных вытворчасцей.

«Я бачу, што сітуацыя ў параўнанні з летняй палепшылася, няхай і не нашмат. Але пры гэтым паўнацэннай антысанкцыйнай перабудовы, на жаль, яшчэ не адбылося. Пакуль што», — заўважыў Лукашэнка. 

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
39
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4