Ігар Кізім. Фота: фэйсбук

Ігар Кізім. Фота: фэйсбук

Амбасадар Украіны гаворыць, што пакуль дэталі падзей у Мачулішчах невядомыя, трэба пачакаць некалькі дзён. Меркаваць пра падзею па прапагандысцкім фільме не варта. «Такія фільмы не выклікаюць нічога, акрамя смеху», — кажа ён.

«Гэта ўсё падаецца як дасягненне спецслужбаў. Яны павінны нешта рабіць, даказваць сваю карыснасць. Усё пабудавана на тым, што спецслужбы сёння маюць асноўны голас у беларускай палітыцы», — сказаў ён.

Кізім кажа, што дзіўная справа атрымоўваецца: расійскі самалёт быў пашкоджаны пры нападзе з тэрыторыі Беларусі. У Чыкагскай канвенцыі ваенныя паветраныя судны маюць прынцып экстэрытарыяльнасці — фактычна гэты самалёт зʼяўляецца тэрыторыяй Расіі, і з тэрыторыі Беларусі адбыўся напад на тэрыторыю Расіі. Калі карыстацца логікай беларускага кіраўніцтва, якое вінаваціць у дыверсіі ўкраінцаў, то ў тых ёсць на гэта права — гэта ўдар па Расіі.

На пытанне, ці ёсць насамрэч партызанскі рух у Беларусі, Кізім адказаў: «Апазіцыя і нейкія партызаны ёсць. Гэта праўда. Калі Лукашэнка даў даручэнне шукаць і караць усіх, то яны насамрэч ёсць».

Ён гаворыць, што беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны, палохаюць беларускія ўлады.

«На 100% палохаюць. Лукашэнка неаднаразова казаў, што ўсё пра іх вядома, іх зловяць і пасадзяць. Што да падтрымкі ў грамадстве, то сказаць складана.

Ва ўмовах тэрору супраць насельніцтва людзям цяжка выказаць сваё меркаванне. Але ў зносінах са звычайнымі грамадзянамі Беларусі я адчуваю падтрымку Украіны. Яна негалосная», — гаворыць ён.

Чытайце таксама:

Пасол Украіны: Мы перапісваліся з Макеем, але ён не адказваў, а толькі ставіў «+»

Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай», а «Байпол» — «мудакамі»

ДзяржСМІ апублікавалі ВІДЭА, на якім бачна, як захопліваюць украінца, падазраванага ў дыверсіі ў Мачулішчах

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1