Паводле інфармацыі Bild, здарэнне адбылося прыкладна ў 16:30 па мясцовым часе (18:30 па беларускім) і да гэтага часу людзі не вызваленыя.
Маштаб аперацыі, якая праводзіцца праваахоўнымі органамі, расце, на месца прыбывае ўсё больш супрацоўнікаў аператыўных службаў. Паліцыянты маюць кантакт з захопнікамі.
З тактычных меркаванняў праваахоўнікі пакуль не паведамляюць ніякіх падрабязнасцяў.





