У сярэдзіне верасня сілавікі затрымалі пяцярых жыхароў Мінска за тое, што яны вывесілі вялікія нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па сталічнай вуліцы Лесі Украінкі.

Супраць затрыманых узбудзілі крымінальную справу за «злоснае хуліганства». Завуць іх Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая.

Праз два тыдні пасля затрымання гэтых людзей МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» канал у дадатку Zello, праз які мінчукі камунікавалі пры арганізацыі акцыі.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
24