Айва Петэрсан. Фота: ERR

Айва Петэрсан. Фота: ERR

У Эстоніі трое мужчын, у тым ліку лідар руху Koos («Разам») Айва Петэрсан, які неаднаразова выступаў у падтрымку Расіі, былі затрыманыя па падазрэнні ў «стварэнні або падтрыманні адносін з замежнай дзяржавай, замежнай арганізацыяй або асобай, якая дзейнічае па заданні замежнай дзяржавы, з мэтай здзяйснення злачынства», паведамляе DW са спасылкай на эстонскія СМІ. Гэты крымінальны артыкул эстонскага заканадаўства прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Паводле інфармацыі эстонскай нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі ERR, затрыманне было праведзенае паліцыяй бяспекі ў ноч на 10 сакавіка. Імёны двух іншых мужчын, затрыманых разам з Петэрсанам, — Дзмітрый Раотсі і Андрэй Андронаў. Першы з іх таксама, як і Петэрсан, з'яўляецца эстонскім грамадзянінам. Андронаў мае расійскае грамадзянства і пастаянны від на жыхарства ў Эстоніі.

Як паведаміла прэс-сакратарка пракуратуры Кайры Кюнгас, суд задаволіў хадайніцтва дзяржаўнай пракуратуры і прызнаў падазрэнні ў здзяйсненні злачынства абгрунтаванымі. Па рашэнні суда, мужчыны павінны быць узятыя пад варту на тэрмін да двух месяцаў. Пастанова яшчэ не набыла моц і можа быць абскарджаная ў Талінскім акруговым судзе.

Удзел Петэрсана ў выбарах і паездка ў Данецк

У пачатку сакавіка Айва Петэрсан балатаваўся на выбарах у эстонскі парламент Рыйгікогу па спісе Аб'яднанай левай партыі Эстоніі ў пераважна рускамоўным рэгіёне на паўночным усходзе краіны Іда-Вірумаа. За яго было аддадзена 3969 галасоў, але гэтага не хапіла, каб атрымаць дэпутацкі мандат.

У канцы лютага Петэрсан наведаў акупаваны расійскімі войскамі Данецк і выступіў у эфіры Уладзіміра Салаўёва.

Чытайце таксама: Выбары ў Эстоніі і Літве: сувязь з Масквой стала стыгмай нават для рускамоўнага выбарца

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0