Як паведамляе міліцыя Брэста, за стырном аўтобуса знаходзілася 51-гадовая кіроўца. Пацярпелую дзяўчыну дасталі з-пад МАЗа і перадалі медыкам.
Як распавёў відавочца, ішоў снег і дзьмуў моцны вецер, таму дзяўчына была ў капюшоне і магла не бачыць аўтобус.
«Дзяўчына была ў капюшоне, ішла, апусціўшы галаву ўніз. Спачатку ўдарылася галавой аб аўтобус, потым упала. Усе пачалі сігналіць, і аўтобус спыніўся. Кіроўца выбегла з аўтобуса, не разумеючы, што адбываецца. Дзяўчына цудам ухілілася ад задніх колаў аўтобуса», — сказаў відавочца.
Момант наезду трапіў на відэа рэгістратара. Але асцярожна: жорсткія кадры!
Сёння і заўтра ў Беларусі прагназуецца снег і моцны вецер, на дарогах вельмі небяспечна, шмат аварый. Будзьце асцярожныя і беражыце сябе.






я стаяла на тратуары, чакаючы сігнала светлафора, калі можна перайсці. як раптам перад самым носам - літаральна - у сантыметры ад яго праязджае аўтобус. бачу, што прынамсі заднімі коламі ён едзе па тратуары. потым, пераасэнсоўваючы сітуацыю, зразумела, чаму так было - на тым перакрыжаванні маленькі радыюс павароту, а аўтобус вялікі быў - з гармошкай