Паводле інфармацыі аўтараў, манашкі наведваюць Селангер ужо некалькі гадоў. На гэты раз прыход прапанаваў ім стол, за якім яны прадавалі вырабы, каб сабраць грошы для «самотных, хворых і асірацелых дзяцей». Манашкі прыехалі з паўднёвай Швецыі і накіроўваліся ў Нарботэн.

Аднак у сераду прыход атрымаў новую інфармацыю пра наведвальніц: ёсць падазрэнне, што сабраныя сродкі поўнасцю ідуць на вайну ва Украіне.

«Мне б вельмі хацелася, каб мы маглі гэта адмяніць», — сказала газеце Хелена Вестэрлінд, дыяканіса прыходу ў Селангеры, які прымаў манашак.

Па словах прэс-сакратара Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Дзмітрыя Васэрмана, манастыр і манашкі дзейнічаюць пад «ілжывым сцягам».

«Частка грошай, магчыма, ідзе бедным дзецям, але гэта дзейнасць, накіраваная на падрыхтоўку дзяцей да таго, каб яны сталі салдатамі рускіх нацыяналістаў», — сказаў ён у каментарыі газеце.

Па словах Хелены Вестэрлінд, яна была шакаваная гэтай навіной. «Мы можам толькі папрасіць прабачэння за тое, што адбылося. Мы зусім не хочам, каб нас асацыявалі з падтрымкай Расіі», — сказала яна.

Нагадаем, на Раство Аляксандр Лукашэнка пахваліў Свята-Елісавецінскі манастыр за збор дапамогі расійскім вайскоўцам ва Украіне. Па бласлаўленні протаіерэя Андрэя Лемяшонка заснаваная суполка «Дапамога братам». У ёй вернікам прапануюць падтрымаць расійскіх вайскоўцаў ва Украіне: выслаць ім цёплыя рэчы, пералічыць грошы ці напісаць ліст.

«Сваіх не кідаем». Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр актыўна спрыяе расійскай агрэсіі ва Украіне

Манахіні Свята-Елісавецінскага манастыра, якія збіраюць дапамогу расійскім салдатам, ездзяць гандляваць у Польшчу

Протаіерэй Лемяшонак пахваліў Лукашэнку за падтрымку Расіі ў вайне і не толькі

Клас
14
Панылы сорам
24
Ха-ха
16
Ого
9
Сумна
5
Абуральна
112