Расстраляны баец Чарнігаўскай ТРА Аляксандр Маціеўскі. Фота: СБУ.
«Канчаткова пацвердзіць звесткі героя ўдалося пасля комплексу следчых дзеянняў, якія ўключалі размовы з роднымі і пабрацімамі загінулага, а таксама апрацоўку фота- і відэаматэрыялаў. Акрамя таго, СБУ атрымала заключэнне судовай партрэтнай экспертызы, якой пацверджана, што вайсковец на відэа — менавіта Аляксандр Маціеўскі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Аляксандр Маціеўскі быў прызваны на вайсковую службу ў сакавіку 2022 года. З канца снежня ён лічыўся зніклым без вестак паблізу населенага пункта Чырвоная Гара ў Данецкай вобласці.
Як удалося ўстанавіць СБУ, Маціеўскага расстралялі 30 снежня 2022 года. Яго цела вярнулі дадому ў лютым 2023-га.
ДАПОЎНЕНА. Уладзімір Зяленскі прысвоіў Аляксандру Маціеўскаму званне Героя Украіны
«За яго храбрасць, за яго ўпэўненасць — ва Украіне — і за яго «Слава Украіне!», — сказаў прэзідэнт у відэазвароце.





