«Шмат у чым нашыя погляды супадаюць. Па-першае, у неабходнасці шчырага пошуку міру ва Украіне і прыкладанні ўсіх магчымых намаганняў для яго ўстанаўлення з боку як палітычных лідараў, так і звычайных грамадзян.

Па-другое, у неабходнасці глыбокага пераасэнсавання існуючых адносін у глабальнай палітыцы.

Згодны з Вамі, што ўвесь свет — гэта брацкія сувязі, заснаваныя на прабачэнні, яднанні, прымірэнні, а не на прыгнёце, паглынанні і навязванні сваіх поглядаў. Гэта адзін з пасылаў, якіх Беларусь прытрымліваецца ў межах абвешчанага Года міру і стварэння», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама выказаў шкадаванне, што не ўсе падзяляюць імкненне «слухаць і чуць адно аднаго, весці перамовы і супрацоўнічаць». Ён пажаліўся пантыфіку, што ўжо другі год не можа «растлумачыць Захаду бесперспектыўнасць ціску на Беларусь».

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5