Дзмітрый Шадко — грамадзянін Беларусі. Апошнім часам, паводле «Базы», ён працаваў у Маскве і жыў на Серпухоўскім Вале.

Шадко займаў пасаду памочніка Міхаіла Мясніковіча, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (орган Еўразійскага эканамічнага саюза, куды ўваходзяць Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Расія, Казахстан).

Па словах калег, Дзмітрый быў вельмі пунктуальным і надзейным супрацоўнікам: ён заўсёды папярэджваў аб сваіх перасоўваннях або адгулах.

Апошні раз Шадко бачылі 9 сакавіка, а на наступны дзень ён знік.

Супрацоўнік ЕЭК не прыйшоў на важную нараду, а яго тэлефон быў выключаны.

Знаёмыя Шадко ўспомнілі, што апошнім часам мужчына часта скардзіўся на спіну: маўляў, так баліць, што нават не ўстаць, таму выказалі здагадку, што Дзмітрый можа проста ляжаць дома. Кватэру, дзе ён пражываў, адчынілі, аднак там нікога не было. Памяшканне агледзелі паліцэйскія, але нічога крымінальнага не знайшлі. Шадко працягваюць шукаць.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
33
Сумна
6
Абуральна
2