У тлумачальнай запісцы да законапраекта гаворыцца, што павелічэнне прызыўнога ўзросту дазволіць «пазбегнуць яўкі школьнікаў і студэнтаў у вайсковыя камісарыяты для ўдзелу ў мерапрыемствах, звязаных з адтэрміноўкай ад прызыву» падчас навучальнага працэсу.

Павысіць верхнюю планку прызыўнога ўзросту да 30 гадоў заканадаўцы прапануюць за адзін раз, а павышэнне ніжняй планкі з 18 да 21 года праводзіць паэтапна:

▪️ з 19 да 30 гадоў — з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года;

▪️ з 20 да 30 гадоў — з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года;

▪️ з 21 да 30 гадоў — з 1 студзеня 2026 года.

Аднак грамадзяне, якія жадаюць пасля 1 студзеня 2024 года пайсці на вайсковую службу па прызыве па дасягненні 18 гадоў, могуць гэта зрабіць, падаўшы заяву ў прызыўную камісію.

Грамадзяне ва ўзросце ад 27 да 30 гадоў, якія трапілі ў запас, але не прайшлі тэрміновую службу без законных падстаў для гэтага, могуць пайсці на вайсковую службу па прызыве па жаданні, патлумачылі аўтары законапраекта.

Па іх даных, штогод з уліку прызыўнікоў здымаецца і пераводзіцца ў запас каля 80 тысяч грамадзян, пры гэтым 30% з іх не служылі і не мелі на тое законных падстаў.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4