Выйшаў пераклад «Дзікага палявання караля Стаха» на венгерскую мову
«Дзікае паляванне караля Стаха» — гэта першы і пакуль адзіны твор Уладзіміра Караткевіча, які можна прачытаць у перакладзе на венгерскую мову, паведамляе пасольства Беларусі ў Венгрыі.
З нагоды прэзентацыі выдання амбасаду Беларусі ў Будапешце наведала каманда перакладчыкаў і рэдактараў, якая працавала над адаптацыяй «Дзікага палявання караля Стаха» для венгерскага чытача.
Над перакладам і выданнем твора працавалі Іван Хорват, Каталін Салантаі і Андраш Гала, кніга выйшла ў выдавецтве Aposztróf Kiadó.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ