Палітзняволенага жлобінца Марка Васількова затрымалі 5 лістапада 2021 года. Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле арт. 342 КК.
17 студзеня 2022 года суд прызначыў Марку 1,5 года «хіміі».






З 11 лютага 2022 года Васількоў адбываў тэрмін у ПУАТ № 29. Сёння палітвязень скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю, паведамляе «Гомельская вясна».