У разбураным Марыупалі. Фота: РІА Новості
Адзін з работнікаў кажа, што яму паабяцалі плаціць 120 даляраў штодня за збор целаў расійскіх салдат. Ён разумее магчымую рызыку, але кажа, што многія пагаджаюцца на такую працу, бо знаходзяцца ў безвыходным становішчы.
Жанчыны-мігранткі працуюць у вайсковых шпіталях, сталовых і на фабрыках на акупаванай тэрыторыі.
Мігрантаў наймаюць праз тэлеграм-каналы, дзе ім абяцаюць высокі заробак і бяспечныя ўмовы працы. Але героі матэрыялу кажуць, што некаторым не заплацілі абяцаныя грошы, а таксама некаторых не ўпусцілі назад у Расію.
Чытайце таксама:
СМІ: Гомельскае прадпрыемства можа рабіць для Расіі «зубы дракона»





