Міністр эканомікі Сербіі Радэ Баста. Фота: instagram.com/rade.basta/

Міністр эканомікі Сербіі Радэ Баста. Фота: instagram.com/rade.basta/

«Наша краіна ўжо плаціць высокую цану за тое, што не ўводзіла санкцыі супраць Расіі, і гэта становіцца невыносным», — заявіў міністр.

Ён падкрэсліў, што, як міністр эканомікі, не можа змірыцца з тым, «які ціск аказваецца на прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча, а мы маўчым».

«Вось чаму я за ўвядзенне санкцый супраць Расіі, я падтрымліваю прэзідэнта Вучыча ў абароне дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў і цалкам яму давяраю. Вось чаму я прашу ўрад Сербіі і ўсіх міністраў зрабіць заяву па гэтым пытанні», — заявіў міністр.

На мінулым тыдні прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што не можа «паклясціся», што Сербія ў нейкі момант не ўвядзе санкцыі супраць Расіі праз яе поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Сербіі: Для нас Крым — гэта Украіна, і Данбас — гэта Украіна

Прэзідэнт Сербіі заклікаў Расію спыніць вярбоўку сербаў у «Вагнер»

Клас
61
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0