Суд ва Украіне вынес прысуд падпалкоўніку расійскай арміі 2 сакавіка. Як паведамляла Служба бяспекі Украіны, 6 сакавіка 2022 года лётчык удзельнічаў у нападзе на Харкаў і скінуў на радыётэлевізійную станцыю восем авіябомбаў ФАБ-500 агульнай вагой 2,5 тоны ў трацілавым эквіваленце. Украінскія сілы падбілі самалёт, пілот катапультаваўся і быў затрыманы.

На наступны дзень пасля вынясення прысуду, 3 сакавіка, суд вынес рашэнне абмяняць Крыштапа як ваеннапалоннага для таго, каб вызваліць украінцаў з расійскага палону.

11 сакавіка 2022 года ў Кіеве адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам Крыштопа і яшчэ двух палонных расійскіх вайскоўцаў, якія здзяйснялі разведвальныя палёты над Мікалаеўскай вобласцю. Расіяне заклікалі сваё кіраўніцтва спыніць вайну і прасілі прабачэння ва ўкраінскага народа.

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3