Дырэктар Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі Надзея Вялікая распавяла, што работы ўжо распачалі.

— Праведзенае абследаванне не толькі будынка планетарыя, але і абсерваторыі. Будаўнічыя працы стартуюць з абнаўлення даху ўсяго абʼекта, — сказала чыноўніца.

Яна дадала, што планетарый — унікальны для краіны аб'ект. Тут ствараюць фільмы пра космас, праводзяць доследы, навукова-даследчую работу ў абсерваторыі. Дзейнасць вядзецца разам з вучонымі НАН. «У планетарыі ўнікальныя педагогі, якія займаюцца з дзецьмі па праграмах павышанага ўзроўню», — расказала яна.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0