На хакейным «Кубку Палесся», які пройдзе на гэтым тыдні ў Жлобіне і Бабруйску, нацыянальнай зборнай Беларусі будзе кіраваць Аляксандр Гусаў, заявіў у інтэрв’ю «Прессболу» старшыня Федэрацыі хакею Уладзімір Навумаў.

Тэрміновая замена трэнера спатрэбілася пасля ўчорашняй адстаўкі Глена Хэнлана. Тым не менш, Навумаў зазначыў, што на Алімпіяду Гусаў каманду не павязе.

Аляксандр Гусаў вядомы ў мінулым беларускі хакеіст. Як трэнер прыводзіў мінскі «Керамін» да першага месца ў чэмпіянаце Беларусі. У пачатку сезона трэніраваў салігорскі «Шахцёр». Цяпер пераведзены дапамагаць Аляксандру Андрыеўскаму ў мінскае «Дынама».

Навумаў кажа, што на пасаду разглядаюцца не толькі беларускія спецыялісты, але і з Расіі, Фінляндыі, Славакіі, Чэхіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?