Фота: АР

 Фота: АР

Вось што гаворыцца ў тлумачальнай запісцы ў якасці абгрунтавання для прыняцця пастановы: «Жорсткая, несправакаваная вайна Расійскай Федэрацыі супраць Украіны выкрыла ўсяму свету рэальную сутнасць палітычнага рэжыму У. Пуціна, як неаімперскай, таталітарнай дыктатуры, якая пераймае найгоршыя практыкі мінулага і ўвасабляе ідэі фашызму і нацыянал-сацыялізму ў сучаснай версіі рускага фашызму».

Гэтай заявай Вярхоўная рада асуджае «рашысцкі рэжым» Уладзіміра Пуціна і заклікае міжнародную супольнасць далучыцца да прызнання дзейнага палітычнага рэжыму РФ злачынным, гаворыцца ў дакуменце.

Цяпер праект заявы перададзены на разгляд парламенцкага камітэта. Пасля прыняцця тэкст заявы плануюць перадаць у ААН, Еўрапарламент, ПАРЕ, АБСЕ, Парламенцкую асамблею НАТА і ўрады і парламенты замежных дзяржаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі адказаў на петыцыю аб перайменаванні Расіі ў Масковію

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0