Паводле інфармацыі «Вясны», Дзмітрый быў, імаверна, затрыманы на працы.

Як сцвярджаюць крыніцы, мужчына доўгі час быў звязаны з ралевікамі і час ад часу прымаў удзел у іх мерапрыемствах — ён асабіста ведаў некаторых людзей, што былі затрыманыя па справе дыверсіі ў Мачулішчах.

Шадко займаў пасаду памочніка Міхаіла Мясніковіча, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (орган Еўразійскага эканамічнага саюза, куды ўваходзяць Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Расія, Казахстан). Да траўня 2019 году ён быў намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
30
Ого
15
Сумна
5
Абуральна
17