Аўтары анкеты хочуць даведацца, што падлеткі ўкладаюць у слова «Радзіма», а другім пунктам запытваюць: «Хацелі б вы выехаць з Беларусі?». Паміж варыянтаў ёсць і не патрыятычны «Хацелася б выехаць з краіны назаўжды».

Аўтары анкеты прапануюць дзецям паразважаць «Ці здольнае наша войска абараніць краіну?», а таксама наўпрост пытаюцца: «Ці гатовыя вы, калі спатрэбіцца, абараняць сваю радзіму са зброяй у руках?»

Шмат пытанняў у анкеце тычыцца непасрэдна беларускай арміі. У школьнікаў спрабуюць высветліць стаўленне да яе ў цэлым, а таксама тое, чаму яны не жадаюць служыць. Сярод варыянтаў адказаў ёсць нават «муштра і дзедаўшчына».

Школьніка просяць «ацаніць той факт, што некаторыя маладыя людзі імкнуцца пазбегнуць прызыву ў войска падманным шляхам».

Ёсць і вельмі дзіўныя пункты. «Гісторыі Вялікай Айчыннай вайны вядомыя выпадкі выратавання баявога сцяга коштам уласнага жыцця. Як вы ацэньваеце сёння падобны ўчынак?» — пытаюць аўтары анкеты.

Клас
1
Панылы сорам
51
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
32