Ксёндз Дзяніс Бразінскі. Крыніца: catolic.by

Ксёндз Дзяніс Бразінскі. Крыніца: catolic.by

Што адбылося

У красавіку 2022 года на трассе Лубяняты — Галімшчына — Вігушкі 30-гадовы Бразінскі за стырном Volkswagen выехаў за праезджую частку. Машына перакулілася некалькі разоў. 31-гадовы пасажыр атрымаў цяжкія траўмы і не мог аказаць сабе дапамогу, а таксама выклікаць хуткую.

Кіроўца пакінуў месца здарэння, а пасажыр памёр.

Падчас следства абвінавачаны сцвярджаў, што не памятае абставіны ДТЗ. Паводле следчых, Бразінскі ўгнаў машыну ў свайго сябра, з якім ён у той дзень спажываў алкаголь. Калі ўладальнік аўто пайшоў спаць, асуджаны вырашыў скарыстацца аўтамабілем і пакатацца са знаёмым. Паводле экспертызы, у момант здарэння аўтамабіль ехаў з хуткасцю 114 км/г замест дазволеных 90.

У чым яго абвінавацілі

Бразінскага абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі.

  • арт. 317 ч. 4 (парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека);

  • арт. 159 ч. 3 (заведамае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама па неасцярожнасці паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця і здароўя стан);

  • арт. 214 ч. 1 (угон).

Дзяніс Бразінскі ў зале суда. Крыніца: канал сілавікоў

Дзяніс Бразінскі ў зале суда. Крыніца: канал сілавікоў

Што вядома пра асуджанага

Ксёндз Дзяніс Бразінскі паходзіць са Смаргоні. У 17 гадоў пачаў навучанне ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Пасля яе заканчэння ў 2016 годзе ён служыў у Магілёве, у 2017−2020 гг. у Фарным касцёле ў Лідзе, потым ў Гродзенскай катэдры, а да лістапада 2021 года — у Іўі. Апошняе месца служэння ксяндза — Архікатэдральны касцёл у Мінску.

Клас
4
Панылы сорам
31
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
26
Абуральна
9