Пральная машына можа служыць даўжэй

Пральная машына можа служыць даўжэй

Здаецца, дробязь, аднак няправільнае мыццё хутчэй зношвае адзенне, ламае пральную машыну і нават прымушае вас плаціць па больш высокіх рахунках. На шчасце, змяніць свае звычкі нескладана, проста звярніце на іх увагу і пастарайцеся прывучыць сябе рабіць інакш.

1. Вы заўсёды мыеце па адной і той жа праграме

Найперш пажадана змяніць звычку мыць усё па адной і той жа праграме. Бо для мыцця розных тканін патрэбныя розныя тэмпературы і, адпаведна, праграмы. Ручнікі і пасцелю мыюць пры больш высокай тэмпературы, а вырабы з воўны і бавоўны патрабуюць больш нізкай, каб адзенне з гэтых тканін не мяняла форму і не садзілася (асабліва ваўнянае). Калі вы абіраеце тэмпературу мыцця ў адпаведнасці з тканінай, ваша адзенне не выліньвае і не садзіцца.

Чытайце яшчэ: 

Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца

2. Вы выкарыстоўваеце зашмат мыйнага сродку

Адна з самых распаўсюджаных памылак палягае ў тым, што людзі дадаюць зашмат мыйнага сродку. Лішак мыйнага сродку не зробіць адзенне больш чыстым — наадварот, толькі выкліча праблемы. Напрыклад, ён можа пакінуць на адзенні плямы і прычапіць да яго бруд. Паспрабуйце паменшыць колькасць парашку да трох чвэрцяў ад той, што рэкамендавана на ўпакоўцы, і паглядзіце, ці будзеце вы задаволеныя сваёй бялізнай.

3. Перад мыццём адзення вы забываеце праверыць кішэні

Калі вы занятыя ці спяшаецеся — вы, верагодна, забудзеце праверыць кішэні перад мыццём. Але гэта важны момант, бо, калі забыць дастаць рэчы з кішэняў, пральную машыну можна пашкодзіць. Найбольш небяспечна, калі ў кішэнях апынуцца металічныя прадметы — манеты, ключы. Гэтыя рэчы не пацерпяць, чаго нельга сказаць пра тэхніку: пры кручэнні барабана металічны прадмет можа зрабіць трэшчыну ў шкляных дзверцах ці пашкодзіць сам барабан. Ключ ці манета могуць затрымацца ў трубе і забіць яе, што пагражае затапленнем. Так што перш чым пакласці адзенне ў пральную машыну, абавязкова праверце кішэні.

4. Вы загружаеце ў пральную машыну вельмі шмат бялізны

Вялікая спакуса пакласці ў пральную машыну больш бялізны — каб мыць радзей. На жаль, перагрузка пральнай машыны псуе тэхніку і змяншае эфектыўнасць мыцця. Чым больш у машыне бялізны, тым цяжэй мыйнаму сродку да яе дабрацца і тым горш яна прапалоскваецца. Акрамя таго, чым больш бялізны вы загружаеце ў пральную машыну, тым хутчэй яна зношваецца.

Хібы, названыя ў гэтым артыкуле, датычаць выкарыстання не толькі пральных машын, але і пасудамыек. Сачыце за колькасцю посуду і сродку для мыцця, не перагружайце тэхніку і глядзіце, каб у яе не трапілі лішнія прадметы. Ніколі не позна замяніць шкодныя звычкі новымі і карыснымі!

Чытайце яшчэ: 

Што танней — прымаць ванну ці душ? І яшчэ пяць карысных фактаў пра эканомію на камуналцы

Вось як дабіцца, каб адзенне пасля пральнай машыны сохла хутчэй 

Гэты спосаб вычысціць насадку для душа — найлепшы

Клас
53
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
11