Так, 15 сакавіка з 09:15 да 16:15 у Мінскім, Маладзечанскім, Валожынскім, Вілейскім і Смаргонскім раёнах не будзе магчымасці глядзець і слухаць:

  • агульнадаступны пакет праграм;
  • камерцыйнае эфірнае лічбавае ТБ;
  • Маладзечанскую тэлесетку;
  • МКТВ Маладзечна,
  • Новае Радыё,
  • Мінскую хвалю,
  • Легенды ФМ.

А 22 сакавіка з 09:15 да 16:15 у Мінскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Лагойскім, Барысаўскім, Вілейскім, Смалявіцкім і Докшыцкім раёнах не будзе трансляцыі:

  • абавязковага агульнадаступнага пакета,
  • праграм камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

Калі работы завершаць раней за пазначаны тэрмін, то праца перадатчыка будзе таксама адноўленая раней.

Пры гэтым правядзенне прафілактычных работ не закране інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0