Мучная слодыч шакоціс у сетцы крам «Суседзі» прадаецца, праўда, не цалкам, а ў якасці набору з шасці-сямі кавалачкаў торта, спакаваных у аднаразовыя пластыкавыя кантэйнеры. Пры гэтым яны не завозяцца з Літвы, а выпякаюцца ва ўласных пякарнях гандлёвай сеткі. У літоўскіх крамах шакоцісы звычайна прадаюцца не кавалачкамі, а цалкам.
Шакоціс — традыцыйны літоўскі торт незвычайнай формы з яечнага цеста, выпечаны на адкрытым агні. У перакладзе з літоўскай «шакоціс» азначае «галіністы», бо мучная слодыч нагадвае дрэва. Незвычайны прысмак нават занесены ў Літоўскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны.
Дарэчы, аналагічная кулінарная традыцыя, хоць шырока ў нас і не распаўсюджаная, усё ж была зафіксаваная беларускімі этнографамі і ў заходнебеларускім Поразаве. Там такі торт называюць банкухай, і ён таксама прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Чытайце таксама:
Літоўскія кухары адраджаюць нацыянальныя стравы
Гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі прызналі пірог «банкуха» з Поразава. Што гэта такое?





