У заяве камандавання сказана, што сёння ў 7:03 па сярэднееўрапейскім часе два расійскія самалёты Су-27 здзейснілі «небяспечны і непрафесійны» перахоп дрона.

Адзін з расійскіх самалётаў, гаворыцца ў заяве, ударыў па вінце MQ-9, у выніку чаго амерыканскім сілам давялося збіць дрон.

«Наш самалёт MQ-9 выконваў звычайныя аперацыі ў міжнароднай паветранай прасторы, калі ён быў перахоплены і збіты расійскім самалётам, што прывяло да падзення і поўнай страты MQ-9, — сказаў камандуючы ВПС ЗША генерал Джэймс Хекер. — Гэтае небяспечнае і непрафесійнае дзеянне расіян ледзь не прывяло да падзення абодвух самалётаў».

Хекер дадаў, што самалёты ЗША і саюзнікаў працягнуць здзяйсняць палёты ў міжнароднай паветранай прасторы — у адпаведнасці з міжнароднымі законамі. «Агрэсіўныя дзеянні» расійскага экіпажа «небяспечныя і могуць прывесці да праліку і ненаўмыснай эскалацыі», падкрэсліў генерал.

Чытайце таксама:

Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна

СМІ: Расія на наступным этапе вайны плануе масава задзейнічаць супраць Украіны авіяцыю

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
34