Фота ілюстрацыйнае
Так доўга мужчыну не маглі знайсці таму, што гэтая прыбіральня не выкарыстоўвалася, на ёй была пазнака, што яна не працуе, і была нацягнутая стоп-стужка. Таму рэгулярнага агляду яна не праходзіла.
«Наколькі мне вядома, была сапсаваная прыбіральня, а нашы прыбіральні правяраюцца нашым знешнім партнёрам. Магчыма, яны маглі б больш расказаць пра гэтую падзею», — растлумачыла сітуацыю менеджарка па камунікацыях гандлёвага цэнтра Iki на вуліцы Міндоўга, дзе здарылася трагедыя.
Відаць, чалавек увайшоў у памяшканне незаўважна для іншых, а што там з ім адбылося пасля — належыць яшчэ высветліць. Слядоў гвалтоўнай смерці на целе не знайшлі.





