Былая палітзняволеная распавяла праекту «Палітвязынка» пра ціск на Вольгу ў СІЗА:

«У берасцейскім СІЗА Воля некалькі разоў трымала галадоўку на знак пратэсту супраць цяжкіх умоў. З-за гэтага яе садзілі ў карцар. А потым увогуле ў падвальнае памяшканне пасадзілі. Яно выглядала як камера, але фактычна — падвал. Воля правяла ў ім каля 50 сутак. Умовы там жудасныя: толькі халодная вада, вельмі вільготна. Там нават печыва або вафлі немагчыма было есці, бо ўсе прадукты адразу ж рабіліся вільготнымі. Праз гэта ў Волі вельмі пагоршылся здароўе. Цяпер яна ў гомельскай калоніі і трымаецца. Я была ўражаная стойкасцю Волі».

Падтрымайце Вольгу: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ялцэвіч Вольга Міхайлаўна

Чытайце таксама:

Вялізная хваля арыштаў. Сярод затрыманых — загадчык лабараторыі і былы спецназавец

У Мінску затрымалі былога супрацоўніка СТБ Дзмітрыя Баяровіча і яго жонку ВІДЭА

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
23