Здымкі магілёўскай фатографкі Таццяны Крапівінай апублікаваў італьянскі PhotoVogue.

Як піша Magilev.by, 8 сакавіка фатографка паехала ў вёску Галузы, дзе карані яе сям'і. Цяпер са ста двароў там засталося толькі чатыры. Віншуючы бабулю Валю, Таццяна зрабіла серыю фотаздымкаў. Два з іх і выбраў PhotoVogue.

«Кола Галузы — Італія самкнулася! Маіх бабуль пачынае бачыць свет!» — пракаментавала яна Magilev.by.

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0