Прызналі «экстрэмісцкай» асабістую старонку журналіста ў сацсетцы
Мінінфарм унёс у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонку «УКантакце» журналіста Ігара Палынскага.
Ігар Палынскі. Фота: racyja.com
Рашэнне было прынята судом Маладзечанскага раёна 14 сакавіка 2023 года.
Акрамя таго, у гэты спіс уключылі тэлеграм-чат «Ельскае сяброўства».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ