Паліцыя атрымала сігнал, што грузавік заехаў у будынак, а ягоны кіроўца п'яны.
Прыбыўшы на месца, паліцыянты высветлілі, што за рулём знаходзіцца грамадзянін Беларусі. Алкатэстар выявіў у яго больш за 2 праміле алкаголю. Пасля таго мужчыну затрымалі і ўзялі ў яго кроў на аналіз.
Беларусу выставілі абвінавачанне ў кіраванні ў нецвярозым стане. Артыкул прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі. Таксама мужчыну давядзецца заплаціць штраф не менш за 5 тысяч злотых (больш за 1,1 тысячы даляраў).
Акрамя таго, суд можа накласці забарону на кіраванне транспартнымі сродкамі на тэрмін да 15 гадоў. Мінімальны тэрмін забароны складае тры гады.





