Аляксандр Мураўёў на судзе
Учора выданне Office Life паведаміла, што экс-уладальнік «Мотавела» і шклозавода «Ялізава» бізнэсмен Аляксандр Мураўёў быў вызвалены недзе ў снежні-студзені і практычна адразу пакінуў краіну. Як мяркуецца, цяпер ён жыве ў Дубаі (ААЭ).
У студзені 2017 года бізнэсмена асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за махлярства, крадзяжы, нявыплату падаткаў і іншыя злачынствы. Гэты тэрмін застаўся і пасля другога суда: у маі 2018 года бізнэсмена судзілі за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры.
На пачатку года з'яўлялася інфармацыя, што Мураўёў неўзабаве апынецца на волі, бо яму змянілі меру ўтрымання — з калоніі на «хімію».
Чытайце таксама:
Экс-уладальнік «Мотавела» Мураўёў выйшаў на волю і выехаў у Дубай — Office Life
Бізнэсмен Аляксандр Мураўёў пераведзены з калоніі на «хімію» і, імаверна, неўзабаве выйдзе на волю





