Максім Ярашэнка. Фота з ягонай старонкі Укантакце
КДБ нядаўна апублікаваў новы спіс «тэрарыстаў». Сярод іншых туды трапіў гамяльчук Максім Ярашэнка. Хлопцу толькі нядаўна споўнілася 18 гадоў: ён нарадзіўся 27 кастрычніка 2004 года. Максім некалі навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным палітэхнічным каледжы.
Яго затрымалі ў Гомелі 10 мая 2022 года, калі яму было 17 гадоў. Хлопца абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады», «абразе суддзі» і «распальванні сацыяльнай варожасці». Прычынай сталі каментары ў інтэрнэце.
Увесь гэты час яго трымалі ў СІЗА-3 Гомеля, як і папярэднюю самую маладую «тэрарыстку» Дануту Перадню. Па звестках «Вясны», 30 студзеня 2023 года хлопцу прысудзілі паўтара года калоніі, то-бок, ён мусіць выйсці летам 2023 года. Прысуд ужо ўступіў у сілу, але дзе хлопец утрымліваецца цяпер, дакладна невядома.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?
У «тэрарысты» за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» ўключылі яшчэ аднаго чалавека. Ён за кратамі
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі





