Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Дзяніса Пучака затрымалі 22 лістапада 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА-1 Мінска.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Дзмітрый разам з многімі працаўнікамі МТЗ 14 жніўня 2020 года прыняў удзел у шэсці рабочых у цэнтр Мінска. Знаходзячыся на вуліцы Даўгабродскай, парушаў грамадскі парадак, перашкаджаў працы грамадскага транспарту, не рэагаваў на заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні.

28 лютага суд прызнаў Дзяніса Пучака вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Яго вызвалілі з-пад арышту адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5