Арцём Караткевіч. Фота: старонка ўкантакце
Затрыманы — 26-гадовы Арцём Караткевіч. Ён родам з Рагачова, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Сухога на спецыяльнасці «аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцяў». Некалькі гадоў таму хлопец пераехаў у Мінск, жыў на вуліцы Малініна. Апошнім часам працаваў афіцыянтам.
У відэа сілавікоў ён кажа, што затрыманы «за мадэрацыю чата 97% Серабранка». Губазікаўцы пагражаюць яму крымінальнай справай.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
У спіс «тэрарыстаў» за каментары ўнеслі хлопца, якому толькі нядаўна споўнілася 18 год





