Кацярына Шуст. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку
Кацярына Шуст — колішняя актывістка партыі БНФ. У 2016-м яна ад партыі балатавалася ў дэпутаты ў Слуцку пад брэндам #СамыПрыгожыКандыдат. Таксама яна доўгі час працавала прадавачкай беларускай сімволікі і пісала артыкулы для «Новага Часу».
У відэа ГУБАЗіК дзяўчына прамаўляе выключна па-беларуску — раней былыя затрыманыя распавядалі, што сілавікі забараняюць размаўляць з імі на камеру па-беларуску, таму гэта моцны крок. Яна кажа ў відэа, што «распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы» і, быццам, «прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»




