Фота ілюстрацыйнае
Учора раніцай у дом Алега Бандарчыка ўварвалася некалькі амапаўцаў у поўным абмундзіраванні і са зброяй. Дома знаходзіўся сам затрыманы і два яго сыны.
Сілавікі растлумачылі, што нібыта ёсць інфармацыя пра тое, што Алег перадаваў камусьці звесткі аб перамяшчэнні расійскай вайсковай тэхнікі.
Сёння мужчыну прызначылі 15 сутак арышту. Пры гэтым у ІЧУ Бярэзінскага РАУС адмаўляюцца даваць яго сваякам інфармацыю, па якім артыкуле Бандарчык быў затрыманы і асуджаны.





