Фота: кremlin.ru
Чакаецца, што старшыня КНР і прэзідэнт Расіі абмяркуюць стратэгічнае партнёрства дзвюх краін. Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін збіраюцца падпісаць шэраг важных дакументаў.
«Падчас перагавораў будуць абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця адносін усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Кітаем. Запланаваны таксама абмен думкамі ў кантэксце паглыблення расійска-кітайскага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне. Адбудзецца падпісанне шэрагу важных двухбаковых дакументаў», — паведамілі ў Крамлі.





