«Ведаеце, да 2020 года Tut.by быў для мяне проста сайтам, дзе я кожны дзень чытала навіны. Ужо пазней я пазнаёмілася з людзьмі, якія яго робяць, убачыла, як журналісты і рэдактары стаяць адно за аднаго. І як прадстаўнікі ўсіх беларускіх медыя падтрымліваюць калег падчас цяжкасцяў. Вядома, прысуд Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай — гэта чарговая спроба рэжыму забіць сумленную журналістыку ў Беларусі. А яшчэ гэта асабістая помста гэтым цудоўным жанчынам і вялікім прафесіяналкам», — адзначыла Святлана Ціханоўская. 

Яна кажа, што вельмі хацела б абняць іх блізкіх і сказаць: «Паглядзіце, як адбудавалі працу вашыя калегі». «Як тыя, каго Марына і Міла бралі на працу і вучылі, працягваюць іх справу. Як не губляюць моц духу журналісты — і робяць мерч «ва ўсім вінаваты Tut.by», калі чарговы раз рэжым абвінавачвае іх ва ўсіх бедах нашай краіны. Я бачу гэтую працу, бачу вочы людзей, якія за ёй стаяць. І абсалютна не сумняваюся ў тым, што ўсе каштоўнасці Мілы і Марыны перамогуць, а яны, нарэшце, выйдуць на волю. А пакуль свет не можа чуць іх саміх — мы будзем іх галасамі», — рэзюмавала Святлана Ціханоўская.

Золатава і Чэкіна — 12 гадоў калоніі. На прысудзе па справе Tut.by іх трымалі ў кайданках 

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1