Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 407 (разгалошванне даных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння). Суддзя Васіль Скок прызначыў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь (7 400 рублёў).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Па справе адбылося пяць судовых пасяджэнняў.

Вядома, што мужчына быў затрыманы ў снежні 2021 года і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Андрэй працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі Кастрычніцкага РАУС Гродна, незадоўга да арышту падаў рапарт на звальненне з-за нязгоды з тым, як працуе сістэма.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Андрэй Віктаравіч Шкляр.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
15