Вядома, што суд Цэнтральнага раёна Гомеля 15 жніўня 2022 года вынес вызначэнне, згодна з якім у дачыненні да палітзняволенага Ігара Альхова прымяніў прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе змяшчэння ў псіхіятрычны стацыянар са строгім наглядам.

Нібыта ён у стане непрытомнасці здзейсніў грамадска-небяспечныя дзеянні, а менавіта — акт тэрарызму (ч. 1 арт. 289) і абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368).

Як палічыла следства, Ігар Альхоў, нібыта хацеў у мэтах перашкоды палітычнай дзейнасці, застрашвання насельніцтва і дэстабілізацыі грамадскага парадку ўзарваць адміністрацыйны будынак у Гомелі па вуліцы Білецкага (вядома, што там месціцца абласное ўпраўленне КДБ), дзеля чаго азнаёміўся на адным з ютуб-каналаў са спосабамі вырабу выбуховых рэчываў. Затым набыў неабходныя кампаненты для іх вырабу, у тым ліку для сумесевых складаў тыпу «акісляльнік плюс гаручае» і прыгатаваў такую сумесь. Пазней спрабаваў набыць радыёпульт для ініцыявання зарадаў самаробных выбуховых прылад на адлегласці, аднак яго дзейнасць была спыненая праваахоўнымі органамі.

Ён жа, публічна ў непрыстойнай форме абразіў, прынізіў гонар і годнасць Лукашэнкі. Альхоў уласнаручна напісаў тэкст, агучыўшы і зафіксаваўшы яго з дапамогай неўстаноўленай відэазапісваючай прылады, пасля чаго адаслаў гэты відэазапіс не менш чым двум карыстальнікам месэнджара тэлеграм.

Судовы працэс над Альховым пачаўся яшчэ яшчэ 26 траўня і з доўгімі перапынкамі доўжыўся да 15 жніўня 2022 года. У выніку суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч вынес вызначэнне аб накіраванні яго ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінкі. Паколькі пасля вынікаў псіхіятрычнай экспертызы у Альхова былі «выяўленыя парушэнні ў псіхічнай сферы, і на час здзяйснення злачынства ён не мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў, быў не здольны да адэкватнага ўспрымання рэчаіснасці».

Манавіта ў Навінках, на тэрыторыі РНПЦ, існуе псіхіятрычны стацыянар са строгім наглядам. З развіцця падзей вынікае, што Альхоў паспрабаваў здзейсніць адтуль пабег.

Новую крымінальную справу па факце ўцёкаў з псіхіятрычнага стацыянара са строгім наглядам разглядае ў Мінскім раённым судзе Ігар Іглікаў.

Альхова судзяць як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане бессвядомасці, або якая захварэла пасля здзяйснення злачынства на псіхічнае захворванне (п. 13 арт. 6 КПК)». Пасяджэнне прызначанае на 27 сакавіка.

У Гродне губазікаўцы затрымалі і збілі рабочага

Затрыманні ў Докшыцах і Глыбокім — што вядома

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
13